Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
8 кастрычніка 2019

Юбілей!

Юбілей – гэта заўсёды радаснае і ўрачыстае падзея, гэта добрая нагода сустрэцца і пагутарыць. На мінулым тыдні адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею гімназіі № 1 горада Оршы.

40 гадоў прайшло з таго часу, як у класах навучальнай установы па вуліцы Задняпроўскай упершыню загучалі дзіцячыя галасы.

Установа з'яўляецца своеасаблівай кузняй кадраў для Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, больш за 30 яе выпускнікоў нясуць службу ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях на тэрыторыі нашай краіны.

Выпускнікі гімназіі ўспомнілі школьнае мінулае, пагутарылі з аднагодкамі, настаўнікамі, класнымі кіраўнікамі. За мінулыя 40 гадоў настаўнікі і вучні змаглі захаваць самае галоўнае - атмасферу дружбы, узаемадапамогі, супрацоўніцтва, удзелу і разумення. Гэта і ёсць візітная картка гімназіі, яе душа, гонар і надзея на далейшае развіццё і росквіт.

Да спіса навін