Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
6 верасня 2019

XII спецыялізаваная выстава-кірмаш «Віцебшчына - за здаровы лад жыцця-2019» пройдзе 12 і 13 верасня

Здароўе - самае каштоўнае, што ёсць у чалавека і, на жаль, многія разумеюць гэта толькі тады, калі з ім узнікаюць праблемы. Каб навучыць быць здаровымі слоў мала і віцебскія медыкі перайшлі да справы: 12-13 верасня гасцінна расчыніць свае дзверы XII спецыялізаваная выстава-кірмаш «Віцебшчына - за здаровы лад жыцця-2019».

У КЗ «Віцебск» традыцыйна будуць прадстаўлены прадпрыемствы, якія вырабляюць прадукты здаровага харчавання, спартыўнае адзенне, абутак, cпартыўны інвентар, касметыку, фармацэўтычныя прэпараты; арганізацыі, якія аказваюць паслугі па аздараўленні.

Але асаблівая ўвага да прадстаўнікоў медыцынскіх устаноў і арганізацый: даведацца пра яшчэ «нябачныя» праблемы са здароўем і пачаць своечасова змагацца з імі, прыняць удзел у конкурсах і віктарынах, паўдзельнічаць у майстар-класах па правілах скандынаўскай хады ці чыстцы зубоў, атрымаць у падарунак цікавыя і маляўнічыя інфармацыйныя матэрыялы па пытаннях захавання здароўя.

Да спіса навін