Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
10 кастрычніка 2019

Новы хостэл можа з'явіцца ў Віцебску да «Славянскага базару»

Былую сталовую з двума прыбудовамі па вул. Карла Маркса, 18 у Віцебску сёння прадалі на аўкцыёне ў камітэце "Віцебскаблмаёмасць" за Br171 тыс., перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Новым уласнікам нерухомасці плошчай амаль 480 кв. м стала Віцебская будаўнічая кампанія ТАА "ЕВР". Былую сталовую хочуць перабудаваць у хостэл з двухмеснымі нумарамі, у якім змогуць пражываць каля 40 чалавек. Прадпрымальнік плануе стварыць шэсць рабочых месцаў. "Стан аб'екта нядрэнны, ёсць усе камунікацыі, зараз зоймемся распрацоўкай праекта. У сценах былой сталовай да "Славянскага базару" 2020 года плануем адкрыць хостэл", - адзначыў прадпрымальнік.

На кастрычнік-лістапад камітэтам "Віцебскаблмаёмасць" прызначаны аўкцыёны па 81 аб'екту. Сярод іх - былыя сацыяльныя, нежылыя, вытворчыя аб'екты. У Бешанковіцкім раёне можна набыць былы аздараўленчы лагер, у Аршанскім - базу адпачынку. Усяго з пачатку года на таргах "Віцебскаблмаёмасці" прададзена 80 аб'ектаў на агульную суму звыш Br1, 8 млн.

Да спіса навін