Адрес райисполкома:
211391, Витебская область, г. Орша,
ул. Александра Островского, 2

Телефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Ледовая арена
Ледовая арена
Главная / Новости / Новости района
11 марта 2019

Масленічныя забавы: як аршанцы вясну сустракалі

У нядзелю на Гарадской плошчы і ля Дома культуры чыгуначнікаў аршанцы праважалі зіму. У раёне Масленіцу шырока адсвяткавалі на дзень раней.
На “Масленічных забавах” з галоўнай гарадской сцэны аршанцаў падбадзёрвалі народныя калектывы. Потым самадзейныя артысты ўстаноў культуры прынялі ўдзел у раённым конкурсе прыпевачнікаў і прыпевачніц “Гучыць прыпеўка звонкая”.
На гандлёвых радах прадаўцы запрашалі гасцей свята паласаваццца блінамі, падсілкавацца шашлыком, дранікамі.
 На забаўляльных і спартыўных пляцоўках аршанцы праверылі, наколькі яны моцныя і вынослівыя. Самыя адважныя паспрабавалі забрацца на ледзяны слуп. Яркай палітрай красак і добрым выбарам падарункаў вабілі рамесныя рады.

Интернет-ресурсы