Адрес райисполкома:
211391, Витебская область, г. Орша,
ул. Александра Островского, 2

Телефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Асалода чытання
Асалода чытання
Главная / СМИ / "Аршанская газета"

"Аршанская газета"

З ГІСТОРЫІ РОДНАЙ “АРШАНСКАЙ ГАЗЕТЫ”

Рэвалюцыйны 1917-ы стаў знамянальным не толькі для гісторыі, ён стаў кропкай адліку, годам заснавання сучаснай аб’яднанай “Аршанскай газеты”.

Менавіта тады пачала выходзіць у свет прыкладна адзін раз у 10 дзён як “Известия рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Оршанского района”. З кастрычніка 1918 года выдавалася пад назвамі “Набат”, рэдактарам якой быў Іван Казлоўскі, больш вядомы як паэт-рэвалюцыянер Іван Батрак. У перыяд з 1921 па 1931 год газета некалькі разоў мяняла назву: “Известия”, “Камуністычны шлях”, “Змычка”, амаль шэсць дзесяцігоддзяў (часова і ў ваенны час) газета насіла назву “Ленінскі прызыў”. З 1991 года, у сувязі с рэфармацыяй грамадства, газета атрымала простую і добра ўспрынятую чытачом назву “Аршанская газета”.

На працягу дзесяцігоддзяў, у розныя часы галоўнымі рэдактарамі газеты былі І. Казлоўскі, Жалезнікаў, В. Сауліч, Б. Табайнік, Я. Паўлоўскі, К. Дамарацкі, І. Нахмановіч, В. Іваноў, А. Васілеўскі, В. Гурэвіч, Л. Катаў, А. Пахамовіч, В. Стальноў, В. Калібераў, Г. Конанаў, В. Бровікаў, К. Сувораў, В. Пятрушын, Г. Ігнаценкава, а з 14 студзеня 2012 года па сённяшні дзень – Настасся Аляксандраўна Турок.

У “Аршанскай газеты” багатая гісторыя і добрыя традыцыі. У ёй узгадавана не адно пакаленне журналістаў, якія і цяпер працуюць у рэгіянальных і рэспубліканскіх выданнях. Тут, у Оршы, пачыналі свой жыццёвы і творчы шлях вядомыя беларускія пісьменнікі У. Корбан, У. Караткевіч, Я. Васілёнак, А. Міронаў, М. Садковіч, А. Стаховіч, Я. Сіпакоў, Л. Калодзежны і іншыя.

Сёння установа “Аб'яднаная газета “Аршанская газета” і праграмы гарадскога, раённага радыёвяшчання” -- саліднае грамадска-палітычнае выданне са сваімі традыцыямі і творчым калектывам, які працуе пад непасрэдным кіраўніцтвам сваіх заснавальнікаў -- Аршанскага гарадскога і раённага выканаўчых камітэтаў, гарадскога і раённага Саветаў дэпутатаў. Заснавальнікам таксама з’яўляецца і калектыў рэдакцыі.

Перыядычнасць выхаду газеты -- тры разы ў тыдзень (4, 16 і 8 палос па аўторках, чацвяргах і суботах адпаведна). Выпускі радыёперадач выходзяць 3 разы ў тыдзень, з паўторамі -- 5.

За мінулы год выйшла 152 нумара газеты, максімальны тыраж склаў 9400 экземпляраў. Першая і апошняя старонкі чацвярговага выпуску выходзяць у поўнакаляровым друку.

Газета заўсёды знаходдзіцца на вастрыні жыцця, шырока адлюстроўвае вытворча-эканамічную і сацыяльна-культурную праблематыку, паказвае нашага сучасніка.

Вялікая ўвага ў сувязі з абвяшчэннем 2012 года Годам кнігі надаецца пытанням кнігавыдавецтва, прапагандзе чытання. На старонках выдання рэгулярна выходзяць публікацыі пад рубрыкамі “На вашу кніжную паліцу”, “2012 – Год кнігі”.

Аператыўная і аб’ектыўная інфармацыя, актуальныя аналітычныя матэрыялы, “прамыя лініі”, апытанні чытачоў дазваляюць “Аршанскай газеце” мець зваротную сувязь, улічваць запытанні і пажаданні чытачоў.
Газета актыўна імкнецца падтрымліваць зносіны з чытачамі пры дапамозе іх шырокага інфармавання. У сувязі з тым, што шмат водгукаў знаходзяць матэрыялы аб жыццёвых гісторыях людзей, лёсах сямейных дынастый, публікацыі такога характару з'яўляюцца на старонках выдання пастаянна.

На старонках газеты ажыццяўляецца асвятленне сацыяльнага і эканамічнага жыцця рэгіёна, становішча спраў у вобласці права, медыцынскай, адукацыйнай і духоўнай сфер. Нямала ўвагі надаецца пытанням ваенна-патрыятычнага, маральнага выхавання моладзі, добраўпарадкавання, гандлю, бытавога абслугоўвання насельніцтва, спорту і турызму.

Аб дзейнасці мясцовых органаў улады чытачы пазнаюць з ужо традыцыйных рубрык "З сесіі гор(рай)савета дэпутатаў", "У гар(рай)выканкаме", "Слова дэпутату", "Афіцыйна", “Аграгарадок”, “Дзяржаўная праграма ў дзеянні” і іншых. Начальнікі ўпраўленняў, аддзелаў і служб выканкамаў, дэпутаты выступаюць па надзённых для жыхароў горада і раёна праблемах: зберажэнні энергарэсурсаў, рамонту жыллёва-бытавога фонду, сацыяльнай абароны насельніцтва, злачыннасці сярод падлеткаў. Выступленні прадстаўнікоў улады знаходзяць актыўны чытацкі водгук, пра што сведчаць матэрыялы, апублікаваныя пад рубрыкамі "Чытач-газета", "Нам пішуць", "Пытанне - адказ", "Вяртаючыся да надрукаванага". У мэтах ажыццяўлення зваротнай сувязі ў газеце публікуюцца і лісты чытачоў з крытычнымі матэрыяламі ў адрас розных службаў. Асаблівую папулярнасць у чытачоў набыла рубрыка "Гарачая лінія", дзе ў кароткія тэрміны даецца адказ на хвалюючыя аўдыторыю газеты пытанні.

На творчых планёрках абмяркоўваецца інфармацыйная насычанасць таго або іншага матэрыялу, якасць здымкаў, змешчаных у газеце.

З мэтай павелічэння тыражу арганізуюцца дні газеты, якія праводзяцца супрацоўнікамі рэдакцыі. Уручаюцца прызы актыўным падпісчыкам. У перыяд падпісной кампаніі праходзіць конкурс сярод лепшых паштавікоў, начальнікаў паштовых аддзяленняў і грамадскіх распаўсюджвальнікаў. Для стымулявання зацікаўленасці падпісчыкаў праводзяцца конкурсы "На лепшую дзіцячую фатаграфію", "Аршанка тыдня". Супрацоўнікі рэдакцыі рэгулярна выязджаюць у працоўныя калектывы і вучэбныя ўстановы, дзе сустракаюцца з падпісчыкамі, немалую дапамогу аказваюць у гэтым намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце. Сёння "Аршанскую газету" можна набыць не толькі ў кіёсках "Белсаюздруку", але і ў крамах горада і раёна.

Тэлефон: 8 (0216) 21 25 00, 21 25 75
Адрас рэдакцыі: 211030, г. Орша, вул. Герцэна, 4 “А”.
Наш сайт: http://www.orshanka.by

Интернет-ресурсы