Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Год малой радзімы
Год малой радзімы
Галоўная / Вялікая размова з прэзідэнтам

Вялікая размова з прэзідэнтам

Вялікая размова з Прэзідэнтам: зваротная сувязь

Падчас падрыхтоўкі і правядзення «Вялікай размовы з Прэзідэнтам» на імя кіраўніка дзяржавы паступіла каля 2,5 тыс. зваротаў. У тым ліку каля 2 тыс. - ад чытачоў БЕЛТА ў час акцыі «Ваша пытанне Прэзідэнту», якая праходзіла 27-28 лютага. У адпаведнасці з даручэннем Аляксандра Лукашэнкі праца па разглядзе зваротаў знаходзіцца на асаблівым кантролі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.

Вялікая размова з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Ключавыя моманты выступу

Агляд адказаў на звароты аршанцаў падчас «Вялікай размовы з Прэзідэнтам»

1.Аб высокай аплаце за арэнднае жыллё, магчымасці набыцця арэнднага жылля ва ўласнасць

1.Заяўнік стаiць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў у Аршанскім райвыканкаме як асоба з ліку дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, з 12.10.2004 (даты першапачатковага набыцця названага статусу). Муж у склад сям'і якая стаiць на ўліку не ўключаны.
Нумар чарговасці заяўніка па спісе сярод асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, - 172. Сацыяльнае жыллё прадастаўляецца ў парадку чарговасці зыходзячы з часу прыняцця на ўлік. У цяперашні час сацыяльнае жыллё прадастаўляецца Аршанскім райвыканкамам асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, прынятым на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў у 1996 годзе. Такім чынам, сацыяльнае жыллё будзе прадастаўлена ў парадку існуючай чарговасці па меры будаўніцтва (вызвалення) жылых памяшканняў ва ўласнасці Аршанскага раёна.
У адпаведнасці з заканадаўствам жылыя памяшканні камерцыйнага выкарыстання не падлягаюць прыватызацыі і продажу. Дадзены выгляд жылых памяшканняў прадастаўляецца за плату часова на тэрмін да 5 гадоў з наступнай пралангацыяй альбо на тэрмін працоўных (службовых) адносін.
Плата за карыстанне арэндным жыллём прадугледжана заканадаўствам.

2.Аб магчымасці выкупіць арэнднае жыллё, пра адсутнасць адрыны для захоўвання дроў

2.В адпаведнасці з заканадаўствам жылыя памяшканнi камерцыйнага выкарыстання не падлягаюць прыватызацыі і продажу. Дадзены выгляд жылых памяшканняў прадастаўляецца за плату часова на тэрмін да 5 гадоў з наступнай пралангацыяй альбо на тэрмін працоўных (службовых) адносін.
На прыдамавой тэрыторыі маюцца: гаражная прыбудова і крытае памяшканне над склепам, дзе заяўнік мае магчымасць захоўваць дровы. Магчымасць пабудаваць хлеў маецца.

3.Аб вырашэнні пытанняў жылога дома №16 па вул.К.Заслонава ў г. Оршы

3.Кошт работ па капітальнаму рамонту з мадэрнізацыяй жылога № 16 па вуліцы Канстанціна Заслонава ў горадзе Орша перавышае кошт работ па будаўніцтве новага жылля больш высокіх спажывецкіх якасцяў.
Зыходзячы з вышэй сказанага, правядзенне капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй эканамічна немэтазгодна.
Жыхарам дома прапанаваны варыянты для адсялення.

4.Аб ўстаноўцы прыбораў уліку электраэнергіі ў доме

4.Для ўстаноўкі індывідуальных электралічыльнікаў ў жылым доме неабходна правядзенне капітальнага рамонту па рэканструкцыі электраправодкі.
Для распрацоўкі ПСД неабходна згода ўсіх жыхароў дома, бо замена і рамонт ўнутрыкватэрный электраправодкі рабіцца за кошт уласнікаў.

5.Аб рамонце аўтадарогі Н-3166, пра дарогу да малочна-таварнага комплексу «Купалінка»

5.На 2 квартал 2019 г. запланаваны бягучы рамонт 3,48 км асфальтабетоннага пакрыцця аўтадарогі (км 7,8 - км 9,5; км 9,5 - км 11,28).
Заяўнік праінфармаваны, што ўчастак дарогі працягласцю каля 800 м ад в.Казловiчы-1 да будуемага малочна-таварнага комплексу «Купалінка» адносiцца да унутрыгаспадарчых дарог.

Інтэрнэт-рэсурсы