Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Гандлёвы рэестр

Гандлёвы рэестр

Гандлёвы рэестр уяўляе сабой пералік гандлёвых аб'ектаў, а таксама суб'ектаў гандлю - гандлёвых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць гандаль на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Гандлёвы рэестр будуецца на прынцыпах:
паўнаты і дакладнасці змяшчаемых ў ім звестак, адкрытасці і даступнасці іх для ўсеагульнага азнаямлення;
аператыўнасці, дакладнасці звестак, якія падаюцца з Гандлёвага рэестра;
адпаведнасці арганізацыйным, праграмна-тэхнічным і метадалагічным патрабаванням.

Гандлёвы рэестр ствараецца і вядзецца ў мэтах:
збору і захоўвання звестак аб гандлёвых аб'ектах, суб'ектах гандлю;
выкарыстання змяшчаемых ў Гандлёвым рэестры звестак для распрацоўкі праграм развіцця і ўдасканалення гандлю, перспектыўных схемаў развіцця гандлёвай сеткі тэрыторый;
аналізу забяспечанасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь гандлёвымі плошчамі, месцамі ў гандлёвых аб'ектах грамадскага харчавання ў мэтах вызначэння нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў па гандлёвым абслугоўванні насельніцтва.

Гандлёвы рэестр вядзецца Міністэрствам гандлю.

Рэгістрацыя ў Гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь гандлёвых аб'ектаў, суб'ектаў гандлю і інтэрнэт-магазінаў ажыццяўляецца гарадскімі і раённымі выканаўчымі камітэтамі, мясцовымі адміністрацыямі г. Мінска па месцы рэгістрацыі юрыдычнай асобы і індывідуальнага прадпрымальніка па заяўным прынцыпе.

Вядзенне Гандлёвага рэестра ажыццяўляецца Мінгандлем шляхам перадаваемых аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам ва ўстаноўленым парадку на электронных носьбітах звестак аб стварэньні новых гандлёвых аб'ектаў і суб'ектаў гандлю, абнаўлення гэтых звестак пры змене дадзеных аб гандлёвых аб'ектах, суб'ектах гандлю, выключэнні з Гандлёвага рэестра гандлёвых аб'ектаў, суб'ектаў гандлю ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, захоўвання і абароны звестак Гандлёвага рэестра ад несанкцыянаванага доступу.

Інтэрнэт-рэсурсы