Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Лядовая арэна
Лядовая арэна
Галоўная / Улада / Райвыканкам

Райвыканкам

Размеркаванне абавязкаў паміж старшынёй Аршанскага раённага выканаўчага камітэта, першым намеснікам, намеснікамі старшыні Аршанскага раённага выканаўчага камітэта і кіраўніком спраў Аршанскага раённага выканаўчага камітэта (далей - райвыканкам).

Ісачанка Ігар Уладзіміравіч , старшыня райвыканкама
Узначальвае райвыканкам. Ажыццяўляе агульнае кіраванне дзейнасцю райвыканкама, падначаленымі райвыканкаму прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі.
Курыруемыя пытанні.
Каардынуе працу ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, узаемадзейнічае з Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам (далей - аблвыканкам), Віцебскім абласным Саветам дэпутатаў, іншымі абласнымі органамі дзяржаўнага кіравання, Аршанскім раённым Саветам дэпутатаў, пытанні ўнутраных спраў, бюджэту і фінансаў, абароны і дзяржаўнай бяспекі, бюджэту і фінансаў, кадраў, знешніх сувязяў, юстыцыі.
Структурныя падраздзяленні райвыканкама:
упраўленне ўнутраных спраў;
фінансавае кіраванне;
аддзел арганізацыйна-кадравай работы;
юрыдычны сектар.
Пытанні:
рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі;
фарміравання і выканання бюджэту;
кіравання сацыяльна-эканамічным развіццём раёна;
мабілізацыйных планаў і грамадзянскай абароны;
міжнародных сувязяў;
працы Бараньскага гарадскога, пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў;
Аршанскага міжраённага Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь;
Аршанскага міжраённага аддзела Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь;
пракуратуры Аршанскага раёна;
суда Аршанскага раёна і г. Орша;
Аршанскага міжраённага аддзела Упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці;
аддзела па Аршанскім раёне ўпраўлення дзяржаўнага казначэйства Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці;
ваеннага камісарыята Аршанскага і Дубровенскага раёнаў, воінскіх частак.


Пац Сяргей Мікалаевіч , першы намеснік старшыні райвыканкама
Курыруемыя пытанні.
Каардынуе пытанні эканомікі, развіцця прамысловасці, прагназавання сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў, гандлю і паслуг, абароны правоў спажыўцоў, паліўна-энергетычнага комплексу (у частцы пытанняў своечасовых разлікаў за прыродны газ, цепла- і электраэнергію), энергаэфектыўнасці, якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі прамысловасці, бюджэтна-падатковай і грашова-крэдытнай палітыкі, каштоўных металаў, збору, перапрацоўкі лому і адходаў чорных і каляровых металаў, пасажырскага транспарту, маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці), рэкламы, працы, занятасці і заработнай платы, знешнеэканамічных і рэгіянальных сувязяў, інтэлектуальнай уласнасці, страхавой дзейнасці, каштоўных папер, статыстыкі і аналізу, прадпрымальніцтва, інавацыйнай дзейнасці і інвестыцыйнай палітыкі, аховы працы і тэхнікі бяспекі, карупцыі, тэрытарыяльнай абароны, забеспячэння кадрамі, адаптацыі і замацавання маладых спецыялістаў і маладых рабочых па курыруемай галіне.
Структурныя падраздзяленні райвыканкама:
упраўленне эканомікі;
аддзел гандлю і паслуг;
упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне (акрамя пытанняў сацыяльнай абароны).
Пытанні:
прамысловых прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці;
прадпрыемстваў транспарту, якія ажыццяўляюць пасажырскія перавозкі, усіх формаў уласнасці;
прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у сферы рэкламы, усіх формаў уласнасці;
прадпрыемстваў паліўна-энергетычнага комплексу;
энергаэфектыўнасці;
Аршанскага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы;
рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Аршанскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі";
аховы працы, тэхнікі бяспекі і выканання працоўнага заканадаўства суб'ектамі гаспадарання;
рэфармавання прамысловых прадпрыемстваў;
супрацоўніцтва з краінамі СНД, далёкага замежжа, гарадамі-пабрацімамі (у галіне прамысловаці);
каардынацыі работы па своечасовай выплаце заработнай платы;
выканання паказчыка па платных паслугах насельніцтву па курыруемай галіне;
своечасовай аплаты за энерганосьбіты;
каардынацыі работы па эканоміі энергарэсурсаў.


Канстанцінаў Андрэй Вітальевіч , намеснік старшыні райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Аршанскага райвыканкама.
Курыруемыя пытанні:
Каардынуе пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу, харчовых рэсурсаў, вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, фермерства, забеспячэння насельніцтва харчаваннем, лясной гаспадаркі, садаводчых таварыстваў, зямельных адносін, геадэзіі і картаграфіі, гідраметэаралогіі, аховы навакольнага асяроддзя, пчалярства, рыбаводства, арэнды водных аб'ектаў і паляўнічых угоддзяў, паліўна-энергетычнага забеспячэння арганізацый аграпрамысловага комплексу, нарыхтоўкі кармоў, нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання, своечасовых разлікаў за прыродны газ, цепла- і электраэнергію па курыруемай галіне, своечасовай выплаты заработнай платы па курыруемай галіне, забеспячэння кадрамі, адаптацыі і замацавання маладых спецыялістаў і маладых рабочых па курыруемай галіне.
Структурныя падраздзяленні райвыканкама:
упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванню Аршанскага райвыканкама; упраўленне землеўпарадкавання (акрамя пытанняў выдзялення зямельных участкаў пад будаўніцтва).
Пытанні:
сельскагаспадарчых арганізацый, фермерскіх гаспадарак; філіяла «Цяплічны» РУП «Віцебскэнерга»; адкрытага акцыянернага таварыства "Аршанскі райаграсэрвіс";
дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Аршанскі лясгас»;
дзяржаўнай лячэбна-прафілактычнай установы "Аршанская раённая ветэрынарная станцыя";
рэспубліканскага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Аршанскае племянное прадпрыемства";
камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Аршанская племстанцыя»;
дзяржаўнай установы «Аршанская раённая інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін»;
рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут ільну»;
установы «Аршанская раённая арганізацыйная структура» рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў», пчалярскага аб'яднання;
сектара дзяржаўнай інспекцыі па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аршанскага райвыканкама;
матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, крэдытавання і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі раёна;
энергазберажэння прадпрыемстваў і арганізацый аграпрамысловага комплекса раёна;
каардынацыі ўзаемаадносін прадпрыемстваў, якія перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю, і сельскагаспадарчых арганізацый; своечасовай аплаты за энерганосьбіты па курыруемай галіне; своечасовай выплаты заработнай па курыруемай галіне; эканоміі энергарэсурсаў па курыруемай галіне;
садаводчых таварыстваў (па пытаннях землекарыстання);
узначальвае наступныя камісіі Аршанскага райвыканкама:
па атэстацыі кіраўнікоў прадпрыемстваў у курыруемай галіне;
па аднясенні зямель да пэўных відаў;
па прыёмцы-перадачы рэкультываваных зямель;
па атэстацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў упраўлення
сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.


Калачоў Віктар Сцяпанавіч , намеснік старшыні райвыканкама.
Курыруемыя пытанні.
Каардынуе пытанні развіцця сферы адукацыі, навукі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, фізічнай культуры і спорту, арганізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі, правядзення выбараў і рэферэндумаў, масавых мерапрыемстваў, дэмаграфічнай бяспекі, узаемадзеяння з органамі мясцовага самакіравання, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі пярвічнага ўзроўню, рэлігійнымі арганізацыямі і нацыянальнымі грамадскімі аб'яднаннямі, ветэранскімі арганізацыямі, іншымі грамадскімі аб'яднаннямі сацыяльна-культурнай скіраванасці, гуманітарнай дзейнасці, рэалізацыі дзяржаўнай ідэалогіі, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, грамадска-палітычнай інфармацыі, аналізу і прагназавання сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў раёне, узаемадзеяння з палітычнымі і грамадскімі арганізацыямі, сродкаў масавай інфармацыі, арганізацыі і правядзення падпісной кампаніі на дзяржаўныя перыядычныя выданні, аховы помнікаў гісторыі і культуры, партнёрскіх сувязяў з гарадамі-пабрацімамі, своечасовых разлікаў за прыродны газ, цепла- і электраэнергію па курыруемай галіне, своечасовай выплаты заработнай платы па курыруемай галіне, забеспячэння кадрамі, адаптацыі і замацавання маладых спецыялістаў і маладых рабочых па курыруемай галіне.
Структурныя падраздзяленні райвыканкама:
упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне (па пытаннях сацыяльнай абароны);
упраўленне па адукацыі; аддзел спорту і турызму; аддзел культуры;
аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі; аддзел арганізацыйна-кадравай работы (па пытаннях арганізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі, правядзення выбараў і рэферэндумаў).
Пытанні:
устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і агульнай сярэдняй адукацыі;
дашкольных устаноў;
культурна-асветных устаноў;
устаноў аховы здароўя, лячэбна-прафілактычных, лячэбна-аздараўленчых устаноў, прадпрыемстваў фармацыі ўсіх формаў уласнасці;
арганізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі;
фізкультурна-аздараўленчых, вучэбна-спартыўных устаноў;
дзяржаўнай установы «Фізкультурна-спартыўны клуб "Орша";
турыстычных арганізацый усіх формаў уласнасці;
сродкаў масавай інфармацыі ўсіх формаў уласнасці;
раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва;
прадстаўніцтва «Віцебскае абласное ўпраўленне рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні» па Аршанскім раёне;
арганізацыі ветэранаў;
ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»;
арганізацыі ГА «Веды»;
інфармацыйнай працы пры правядзенні выбараў і рэферэндумаў;
правядзення мітынгаў, дэманстрацый, шэсцяў, пікетавання;
супрацоўніцтва з краінамі СНД, далёкага замежжа па курыруемай галіне;
партнёрскіх сувязяў з гарадамі-пабрацімамі;
прафілактыкі правапарушэнняў, п'янства і алкагалізму;
аховы помнікаў гісторыі і культуры;
замежнай гуманітарнай дапамогі;
галіновых прафсаюзаў ;
шэфскіх сувязяў з сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі;
грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый і рэлігійных арганізацый і канфесій;
выканання паказчыкаў па платных паслугах насельніцтву ў курыруемай галіне;
своечасовай выплаты заработнай платы па курыруемай галіне;
своечасовай аплаты за энерганосьбіты па курыруемай галіне;
эканоміі энергарэсурсаў па курыруемай галіне.


Селіванаў Канстанцін Ігаравіч , намеснік старшыні райвыканкама.
Курыруемыя пытанні.
Каардынуе пытанні будаўнічага комплексу і арганізацый будаўнічай індустрыі, паліўна-энергетычнага комплексу (акрамя пытанняў своечасовых разлікаў за прыродны газ, цепла- і электраэнергію і энергаэфектыўнасці), сувязі і інфарматызацыі, транспарту і камунікацый, жыллёвага, камунальнай і дарожнай гаспадаркі, добраўпарадкавання і азелянення населеных пунктаў, генеральнага плана развіцця горада і раёна, фарміравання арганізацый забудоўшчыкаў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, збору, перапрацоўкі і нарыхтоўкі другаснай сыравіны, акрамя лому і адходаў чорных і каляровых металаў, утылізацыі адходаў, своечасовых разлікаў за прыродны газ, цепла- і электраэнергію па курыруемай галіне, своечасовай выплаты заработнай платы па курыруемай галіне, забеспячэння кадрамі, адаптацыі і замацавання маладых спецыялістаў і маладых рабочых па курыруемай галіне, надзвычайных сітуацый.
Структурныя падраздзяленні райвыканкама:
аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
упраўленне землеўпарадкавання (пытанні выдзялення зямельных участкаў пад будаўніцтва).
Пытанні :
будаўніцтва аб'ектаў жыллёвага, сацыяльна-культурнага прызначэння, інжынерна-транспартнай інфраструктуры;
даччынага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Упраўленне капітальнага будаўніцтва Аршанскага раёна";
даччынага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Аршанская спецаўтабаза»;
камунальнага ўнітарнага архітэктурна-землеўпарадкавальнай прадпрыемства «АрхГео»;
Аршанскага вытворчага ўпраўлення газавай гаспадаркі ВРУП «Віцебскаблгаз»;
арганізацый, прадпрыемстваў будаўнічага комплексу ўсіх формаў уласнасці;
праектных арганізацый усіх формаў уласнасці;
дарожна-будаўнічых, рамонтных i эксплуатацыйных прадпрыемстваў і арганізацый;
прадпрыемстваў і арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
аўтатранспартных прадпрыемстваў;
гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь;
ГА «Беларускае таварыства выратавання на водах»;
аддзела № 2 інспекцыі Дэпартамента дзяржаўнага будаўнічага нагляду па Віцебскай вобласці;
Праматамнагляду;
філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры";
Аршанскага раённага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла РУП «Белпошта»;
Аршанскага занальнага вузла электрычнай сувязі Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам";
субсідзіравання і крэдытавання будаўніцтва жылля;
газіфікацыі, забеспячэння насельніцтва палівам;
падрыхтоўкі інфраструктуры для аб'ектаў індывідуальнай забудовы;
цеплазабеспячэння;
прыватызацыі жылых памяшканняў;
выканання паказчыкаў па платных паслугах насельніцтву па курыруемай галіне;
своечасовай выплаты заработнай платы па курыруемай галіне;
каардынацыі работы па эканоміі энергарэсурсаў.


Хамутоўская Іна Віктараўна , кіраўнік спраў райвыканкама
Курыруемыя пытанні.
Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва службамі прававога, арганізацыйнага, тэхнічнага, транспартнага і гаспадарчага забеспячэння работы Аршанскага райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і Аршанскага раённага Савета дэпутатаў, аддзяленнем бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці. Каардынуе пытанні працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, справаводства і кантролю за выкананнем дакументаў, арганізацыі прыёму грамадзян і юрыдычных асоб па заяўнаму прынцыпу "адно акно", выкарыстання будынкаў Аршанскага райвыканкама.
Структурныя падраздзяленні райвыканкама:
упраўленне справамі;
аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
аддзел ЗАГС;
юрыдычны сектар (у частцы пытанняў прававога забеспячэння дзейнасці райвыканкама);
аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнаці.

Пытанні:

арганізацыі фінансава-гаспадарчай дзейнасці райвыканкама;
удасканалення форм і метадаў дзейнасці райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў, справаводства;
удасканалення форм і выканання рэгламенту райвыканкама;
выканання ўнутранага працоўнага распарадку;
арганізацыйна-гаспадарчага забеспячэння дэлегацый;
арганізацыі закупак для патрэб райвыканкама;
удасканалення структуры і штатнага раскладу райвыканкама, Бараньскага гарадскога, пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў;
утрымання і эксплуатацыі будынкаў, інжынерных камунікацый і памяшканняў райвыканкама, Бараньскага гарадскога, пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў;
захавання тэхнікі бяспекі і пажарнай бяспекі супрацоўнікамі райвыканкама;
натарыяльных кантор;
установы "Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы";
дзяржаўнай установы "Аршанскі раённы архіў";
жыллёва-бытавыя;
аздараўлення работнікаў Аршанскага райвыканкама.



Вышэйстаячым органам
Аршанскага раённага выканаўчага камітэта з'яўляецца:

ВІЦЕБСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
вул. Гогаля, 6, 210010, г. Віцебск
Рэжым працы: 8.00-13.00, 14.00-17.00
(акрамя суботы і нядзелі)
Электронны адрас: vitoblisp@vitebsk.by
Афіцыйны інтэрнэт-сайт Віцебскага аблвыканкама: http: //vitebsk-region.gov.by/

Функцыі і задачы Аршанскага раённага выканаўчага камітэта

Аршанскі раённы выканаўчы камітэт ажыццяўляе кіраўніцтва: эканомікай, рынкавымі рэформамі, знешнеэканамічнай дзейнасцю, прадпрыемствамі і арганізацыямі транспарту і сувязі, жыллёва-камунальнай гаспадаркай і энергетыкай, будаўнічым комплексам, сферай абслугоўвання, аховы здароўя, развіццём фізічнай культуры, спорту і турызму, сферамі адукацыі і культуры, сацыяльнай абароны і інфармавання насельніцтва.

Праца Аршанскага раённага выканаўчага камітэта вядзецца ва ўзаемадзеянні з кіраўнікамі прадпрыемстваў і аб'яднанняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна, кіраўнікамі банкаў, грамадскімі арганізацыямі, партыямі, прафсаюзамі, сродкамі масавай інфармацыі, навучальнымі ўстановамі, творчымі саюзамі, праваахоўнымі органамі, дабрачыннымі арганізацыямі.

Райвыканкам з'яўляецца выканаўчым і распарадчым органам на тэрыторыі Аршанскага раёна і ажыццяўляе свае паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь , Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" і іншымі актамі заканадаўства.

Інтэрнэт-рэсурсы