Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Галоўная / Спорт і турызм / Помнікі гісторыі і культуры

Помнікі гісторыі і культуры

Помнікі прыроды і даўніны Аршаншчыны (спампаваць у фармаце .doc)

Замчышча «Пятроўскі Вал»

Замчышча "Пятроўскі Вал" ля вусця ракі Сморкаўкі на левым беразе Дняпра. Пляцоўка (60х80 м) па перыметры ўмацавана земляным валам вышынёй да 8 м. Паўднёва-заходні бок ад Дняпра выбрукаваная валунамі.

Калі ў снежні 1826 года цар Мікалай I выдаў "найвышэйшы загад", у якім гаварылася "о доставлении сведений об остатках древних зданий в городах и о запрещении разрушать оные", мясцовыя чыноўнікі абавязаны былі падаць звесткі пра помнікі даўніны і іх замалёўкі. Выконваючы указ, план замкавых умацаванняў склаў гарадавы Копысі і яго памочнік - "каморнік Ялмашэвіч". Прыкладзенае да плана апісанне крэпасці абвяшчала: "Крепость состоит из земли насыпаная. Об оной знать не можем. Обросшая дерном, от Днепра диким камнем накачана". Незразумелым чынам ад увагі складальнікаў дакумента выслізнула тое, што толькі крыху больш за сто гадоў да іх "з зямлі насыпаная" крэпасць будавалася па загадзе і, як мяркуецца, пры непасрэдным кіраўніцтве самога цара Пятра I падчас Паўночнай вайны. Пачалося гэта будаўніцтва вясной 1707 г. Першыя напады войскаў Карла ХII на заходнюю частку беларускіх зямель у 1702, 1705-06 гг. і відавочнасць таго, што ў далейшым шлях шведаў да Масквы праляжа праз Беларусь, запатрабавала хутчэйшага значнага ўмацавання менавіта Оршы і Копысі - вузлавых пунктаў абароны ў Верхнім Падняпроўі. У лютым 1706 г. Пётр I асабіста наведаў Аршаншчыну, кіраваў тутэйшымі ваеннымі падрыхтоўкамі. Менавіта тады асаблівую ўвагу звярнуў ён на ўзвядзенне ўмацаванняў у Копысі, - плыткаводдзе Дняпра тут дазваляла конніцы непрыяцеля лёгка перайсці раку. З усяго Аршанскага павета на дапамогу будаваць умацаванні салдатам дасылаліся рабочыя. А пазней доўга яшчэ на беразе ракі жыхарамі Копысі беражліва захоўвалася невялікая хатка, у якой у гэты час, як вынікае з мясцовага паданні, жыў цар...

А ў лістападзе 1812 г., праследуючы рэшткі "Вялікай арміі" Напалеона Банапарта, у Копысь прыбыў з рускімі войскамі і пераправіўся тут праз Дняпро фельдмаршал Кутузаў. Партызанскае злучэнне слаўнага Дзяніса Давыдава захапіла ў Копысі французскі абоз, узяло ў палон 600 салдат...

Мінула шмат гадоў, але і цяпер земляныя ўмацаванні Копыскай крэпасці ўражваюць экскурсантаў сваёй веліччу. "Пятроўскі вал" добра захаваўся на левым беразе Дняпра. У яго падножжа з паўднёва-заходняга боку прыкметна і мноства буйных валуноў, якімі крэпасць была калісьці "напампаваная" ад Дняпра. У размыве рэчышча, на тэрыторыі былой крэпасці і ў яе ваколіцах падчас неаднаразова праводзіліся археалагічныя абследаванні, выяўлена старажытная зброя, прадметы побыту, адходы касцярэзнага рамяства, упрыгажэнні, разнастайная кераміка, манеты часоў Вялікага княства Літоўскага.

Замак "Белы Ковель"

Руіны гэтага замка знаходзяцца ў в. Смальяны на левым беразе рачулкі Дзярноўкі. Ён быў узведзены ў 20-я гг. XVII ст. па загаду князя Сямёна Андрэевіча Сангушка. Адзіны ў Беларусі замак, які атрымаў уласнае імя - Белы Ковель.

Інтэрнэт-рэсурсы