Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Выбары 2019
Выбары 2019
Галоўная / Улада / Палата прадстаўнікоў

Палата прадстаўнікоў

ПАЛАТА ПРАДСТАЎНІКОЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Дабрыніна Людміла Анатольеўна

Акруга: Аршанская гарадская № 25

старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах

Член Савета Палаты прадстаўнікоў

Членства ў пастаянна дзеючых дэлегацыях у міжпарламенцкіх арганізацыях, міжпарламенцкіх камісіях, рабочых групах Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў:

Дэпутацыя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі

Рабочая група Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства

Рабочая група Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Казахстан

Рабочая група Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Славацкай Рэспублікі

Рабочая група Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Славенія

БІЯГРАФІЯ

Нарадзілася 20 лістапада 1961 года ў пас. Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая - скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, эканаміст па бухгалтарскаму ўліку ў сельскай гаспадарцы; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.

Працавала эканамістам у калгасе «Новы свет» Расонскага раёна Віцебскай вобласці; намеснікам старшыні, начальнікам аддзела эканомікі Расонскага раённага аграпрамысловага аб'яднання; намеснікам старшыні, загадчыкам аддзела эканомікі, рыначных адносін і прыватызацыі Расонскага райвыканкама; галоўным эканамістам, намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы, генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Оршастройматериалы»; намеснікам старшыні Аршанскага гарвыканкама; старшынёй Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў.

З'яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, была старшынёй Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах.

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Замужам, мае сына і дачку.

Мiжнародная дзейнасць
ПРАЦА Ў АКРУЗЕ
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
ЗАКАНАДАЎЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Пастаянныя камісіі
ІНТЭРВІЮ, ПУБЛІКАЦЫІ
<!-- p-->

Кантактны тэлефон 8 017 222 69 88

Е-mail: dobrynina@house.gov.by

Кантактны тэлефон у выбарчай акрузе: 8 0216 26 38 00


Памочнік дэпутата:

Мацюшэўская Ірына Уладзіміраўна

Прыём грамадзян памочнікам дэпутата:

Серада, чацвер з 10.00 да 13.00

Тэл. 8 0216 26 38 00

г. Орша, вул. Міру, 11 каб.75


ЧУДОВІЧ ВІТАЛЬ ІГАРАВІЧ

Аршанска-Дняпроўская выбарчая акруга №26

Нарадзіўся 10 жніўня 1970 года ў г. Оршы Віцебскай вобласці.

У 1987 годзе скончыў сярэднюю школу № 11 г. Оршы, у 1992 годзе - Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Афіцэр запасу.

Уся працоўная дзейнасць звязана з Беларускай чыгункай. З 1992 года працаваў інжынерам-тэхнолагам, зменным майстрам, прыёмшчыкам лакаматываў, галоўным тэхнолагам лакаматыўнага дэпо Орша.

З 2006 года працуе начальнікам лакаматыўнага дэпо Орша імя К.С.Заслонава Транспартнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Член фінансава-эканамічнай камісіі Транспартнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. Член пастаяннай камісіі па пытаннях прамысловасці, транспарту, развіцця будаўнічага комплексу, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

Беспартыйны.

Жанаты, мае двух сыноў.

Кантактны тэлефон у выбарчай акрузе:
(8-0216) 29-33-05
Email: Chudovich@house.gov.by

Памочнік дэпутата:
Альхоўка Наталля Іванаўна
Пастаяннае працоўнае месца:
Лакаматыўнае дэпо Орша ім. К.С.Заслонова
УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі»
г. Орша, вул.Мікалая Карначонка, 24, 211393
Тэлефон: (8-0216) 29-33-05

Інтэрнэт-рэсурсы