Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Лядовая арэна
Лядовая арэна
Галоўная / Сацыяльная сфера / Маладзёжная палітыка / Орша - маладзёжная сталіца Беларусі

Орша - маладзёжная сталіца Беларусі

Орша стала маладзёжнай сталіцай Беларусі

У Год моладзі юнае пакаленне прапанавала аб'яўляць адзін з беларускіх гарадоў маладзёжнай сталіцай. Баранавічы першымі атрымалі такі статус, пасля эстафету прымалі Полацк і Магілёў.

28 лютага 2019 года сімвалічны ключ ад маладзёжнай сталіцы перадалі аршанцам.

Якім будзе заўтра нашай краіны, залежыць ад моладзі. Перад пачаткам свята ў гарадскім Цэнтры культуры «Перамога» ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з дасягненнямі юных беларусаў. Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пенiн, старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Ісачанка, першы сакратар ЦК БРСМ Дзмітрый Варанюк, іншыя ганаровыя госці пагутарылі з моладдзю і выкладчыкамі ўстаноў адукацыі Аршаншчыны і віцебскіх ВНУ. Сур'ёзныя навуковыя распрацоўкі прэзентавалі фіналісты праекта БРСМ «100 ідэй для Беларусі». Міністр адукацыі Ігар Карпенка ўражаны: рацыяналізатарскія ідэі навучэнцаў дапамогуць развіваць сельскую гаспадарку і зніжаць спажыванне энергарэсурсаў.

Статус маладзёжнай сталіцы Орша атрымала не выпадкова. Ігар Васільевіч нагадаў, што Прэзідэнт паставіў задачу правесці ў нашым раёне перазагрузку, па прыкладзе Оршы будуць развівацца іншыя буйныя гарады. «У маладзёжнай сталіцы на працягу года будуць праходзіць многія абласныя і рэспубліканскія мерапрыемствы, - распавёў І. Карпенка. - У Оршу прыедуць ўдзельнікі рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі. Магчыма, правядзем у Лядовай арэне рэспубліканскае свята апошняга званка. Усе праекты дадуць штуршок для руху моладзі з Оршы ў іншыя рэгіёны і наадварот, паспрыяюць абмену вопытам паміж маладымі людзьмі». Міністр падкрэсліў, што трэба замацоўваць моладзь у рэгіёне, рыхтаваць кадры па запатрабаваных спецыяльнасцях: «У верасні на базе механіка-эканамічнага каледжа мы адкрыем рэсурсны цэнтр з сучаснымі аўдыторыямі і лабараторыямі. У гэтай навучальнай установе рыхтуюць аператараў і наладчыкаў станкоў з ЧПУ. Гэта новыя спецыяльнасці, і будучых выпускнікоў чакаюць на мясцовых заводах».

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця рэспубліканскага свята і форуму «# БеларусьМоладзьБудучыня» намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ала Галушка перадала сімвалічны ключ ад маладзёжнай сталіцы аршанцам. «Ключ сапраўды цяжкі, як і адказнасць, якая да нас пераходзіць, - адзначыў Ігар Ісачанка. - Раёну аказаны гонар прыняць эстафету маладзёжнай сталіцы пасля Магілёва. На выставе мы ўбачылі дасягненні юных беларусаў, на сцэне выступаюць таленавітыя хлопцы - бярэ гонар за нашу моладзь. У Аршанскім раёне жывуць 28 тысяч маладых людзей. З такой сілай і такім патэнцыялам мы шмат чаго дасягнем». Разам з ключом Ігар Уладзіміравіч перадаў юным аршанцам і памятны знак рэспубліканскага свята.

І зноў моладзь Аршаншчыны здзівіла ганаровых гасцей і ўдзельнікаў свята. Зала цёпла сустракала артыстаў гарадскога Палаца культуры «Орша», якія падрыхтавалі яркую інтэрактыўную канцэртную праграму, ансамблі «Весялушка» і «Ві-За-Вi» і студэнтаў вядучых беларускіх ВНУ. На аршанскай сцэне стартавалі фестывалі творчасці замежных студэнтаў і традыцыйныя «АРТ-вакацыі», фінал гэтага праекта таксама пройдзе ў нашым горадзе.


Праграма правядзення рэспубліканскага свята «Маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь - 2019»

Орша аб'яўлена маладзёжнай сталіцай Беларусі. mp4 (25.575.882)

Маладзёжнай сталіцай Беларусі 2019 года аб'яўлена Орша. Панарама

Інтэрнэт-рэсурсы