Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Копысь
Копысь
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
9 верасня 2019

Дэпазіты на сямейны капітал у Беларусі адкрыты амаль на $729 млн

У Беларусі на 1 верасня адкрыта амаль 73 тыс. дэпазітных рахункаў на сямейны капітал на суму амаль $729 млн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

"Праграма сямейнага капіталу з'яўляецца доўгатэрміновай дзейснай мерай у сістэме дзяржаўнай падтрымкі шматдзетных сем'яў. На 1 верасня ў аддзяленнях Беларусбанка адкрыта 72 887 асабовых дэпазітных рахункаў - столькі шматдзетных сем'яў скарысталіся такой магчымасцю. На іх рахункі залічана $728,87 млн. У тым ліку ў студзені-жніўні бягучага года адкрыта 10 018 рахункаў на агульную суму $100,18 млн", - удакладнілі ў Мінпрацы.

Гэта мера, як неаднаразова адзначалася раней, аказала ўплыў на паводзіны сем'яў. Павялічылася колькасць дзяцей, народжаных трэцімі і наступнымі.

Праграма дзейнічае з 2015 года. Сямейны капітал назначаецца ў выглядзе аднаразовай выплаты ў памеры $10 тыс. пры нараджэнні (пасля 1 студзеня 2015 года) трэцяга і наступных дзяцей. У 2015 годзе было адкрыта 11 581 рахунак ($115,81 млн), у 2016-м - 18 982 ($189,82 млн), у 2017-м - 16 840 ($168,4 млн), у мінулым годзе - 15 466 ($154,66 млн).

Праграма завяршаецца 31 снежня 2019 года, але эфектыўнасць гэтай меры стала падставай для прадаўжэння праграмы на новую пяцігодку і распрацоўкі змяненняў у парадак выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу. Адна з прапаноў - магчымасць датэрміновага выкарыстання грошай на будаўніцтва жылля для шматдзетных.

Пакуль што права распараджэння сродкамі сямейнага капіталу надыходзіць пасля дасягнення дзіцем 18 гадоў. Выкарыстоўваць іх можна на паляпшэнне жыллёвых умоў, паслугі ў сферы адукацыі, медыцыны, сацыяльнага абслугоўвання, а таксама накапляльную пенсію маці. Акрамя таго, можна выкарыстаць капітал датэрмінова на атрыманне платных медыцынскіх паслуг ва ўстановах аховы здароўя па пераліку і на ўмовах, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя.

Інтэрнэт-рэсурсы