Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

2018
2018
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
4 верасня 2019

Жніво 2019

На Аршаншчыне павіншавалі з заканчэннем жніва аграрыяў трох раёнаў

На Віцебшчыне падышла да фінішнай прамой уборка зерневых культур. Апошні сімвалічны сноп у мінулую пятніцу ўрачыста зажыналі на пшанічных палетках філіяла “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “Задняпроўскі” адкрытага акцыянернага таварыства “Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў”. Удзельнікамі незвычайнага дзеяння сталі хлебаробы не толькі Аршанскага, але і суседніх раёнаў – Дубровенскага і Талачынскага.


Павіншаваць аграрыяў з завяршэннем жніва прыехалі шаноўныя госці: старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, старшыня рэспубліканскага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Лабушаў і іншыя. Старшыня аблвыканкама ўручыў Ганаровыя граматы трактарыстам-машыністам і вадзіцелям аршанскіх гаспадарак: Руслану Кашталёву (СГЦ “Задняпроўскі”), Алегу Ачкоўскаму (СУП ”Барздоўка-АГРА”), Віктару Ходасу, Арцёму Есяневічу (КУСП “Межава-Агра”), Уладзіславу Карпушонку (філіял “Смальяны”), Мікалаю Салодкіну (ААТ “Роскі Сялец”), дубровенскіх – Юрыю Кураедаву (ААТ “Баброва-АГРА”), Арцёму Саратокіну, Івану Зайцаву (філіял імя Ю. Смірнова), Аляксею Федарцову, Аляксандру Варанкову (ААТ “Прыдубровенскае”), Мікалаю Міхайлоўскаму (КУСП “Прыдняпроўскі”), талачынскіх – Сяргею Спаткаю, Уладзіміру Белахонаву, Яну Чобатаву (УП “Талачынскі Элеватар-Агра”), Дзянісу Хірэвічу, Яўгену Нырцову (ААТ “Талачынскі райаграсэрвіс”), Артуру Хадневічу (УКСП “Рыдомльскі”). Сардэчна падзякаваў аграрыям Віцебскай

Сардэчна падзякаваў аграрыям Віцебскай вобласці за самаадданую працу і намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун. Шаноўны госць уручыў Ганаровыя граматы ад ведамства аператару працэса апрацоўкі зерня ААТ “Аршанскі КХП” Андрэю Панцюхову і аператару зернесушыльнага комплексу ААТ “Друцк-АГРА” (Талачынскі раён) Анатолю Валентаву, Падзякі – аператарам Андрэю Бутару (ААТ “Аршанскі КХП”), Юрыю Кіўкіну і Рыгору Свіціну (ААТ “Якубава-Агра”, Дубровенскі раён), Аляксею Магучаму (УКСП “Рыдомльскі”, Талачынскі раён).

Гучалі шчырыя віншаванні і словы падзякі і ад старшыні рэспубліканскага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалая Лабушава. Ён уручыў Ганаровыя граматы Віцебскага абласнога прафсаюза работнікаў АПК. Іх атрымалі: інжынер-хімік, дыспетчар, кухар ААТ “Аршанскі КХП” Іна Карпіцкая, Максім Рабцаў, Кацярына Лугаўцова, раздатчыкі абедаў ААТ “Роскі Сялец” і філіяла “Задняпроўскі” Ірына Пранаровіч, Таццяна Качаргіна, кухар і раздатчык абедаў КУСП “Прыдняпроўскі” Дубровенскага раёна Ала Іванова, Таццяна Сапсуева, раздатчык абедаў ААТ “Баброва-Агра” Таццяна Кураедава, кухар УКСП “Рыдомльскі” Талачынскага раёна Валянціна Палубінская, раздатчыкі абедаў ААТ “Коханава-АГРА” і ААТ “Друцк-АГРА” Надзея Марцінкевіч і Людміла Валентава, тэхнік-лабарант і вагаўшчык УП “Талачынскі Элеватар-Агра” Любоў Бялевіч і Хрысціна Бародзіч.

Хлебаробаў вітаў старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Ісачанка. Ён узнагародзіў Ганаровымі граматамі вядучага агранома сельскагаспадарчага філіяла “СГЦ “Задняпроўскі” Вольгу Бязлюдаву і галоўнага інжынера ГП “Межава-Агра” Аляксандра Мяфодава.

Павіншаваў усіх са святам апошняга снапа і генеральны дырэктар ААТ “Аршанскі КХП” Сяргей Герасімец. Ён уручыў Ганаровыя граматы Аршанскага райвыканкама начальніку аддзела эксплуатацыі транспартных сродкаў КХП Анатолю Міхновічу і начальніку аддзела збыту і маркетынгу Алегу Міронаву.

А вось музычны падарунак для хлебаробаў падрыхтавала заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева і гурт “Прыгажуні”. Сваімі песнямі яна падарыла ўсім добры настрой.

Інтэрнэт-рэсурсы