Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 ліпеня 2019

Ураджай-2019

На палях сельскагаспадарчых арганізацый Аршанскага раёна разгарнулася ўборка збожжавых і зернебабовых культур. Ад відна да відна працуюць камбайнеры і ў ААТ «Роскі Сялец».

Сёлета ў гаспадарцы засеяна збожжавымі і зернебабовымі культурамі 1650 га зямлі.

У барацьбе за ўраджайнасць працы было ўкладзена нямала. У поўным аб'ёме праведзены комплекс работ па доглядзе за раслінамі. Свае карэктывы, вядома, унесла надвор'е. Недахоп дажджоў у чэрвені адбіўся на росце раслін, а цяпер вільгаці ў празмернасці. Абмалочанае зерне спачатку вязуць на зернесушыльны комплекс у в. Стар, даводзяць да кандыцыі ўстойлівага захоўвання, затым дастаўляюць на элеватар у Талочын.

Адказны падыход да справы камбайнераў, захаванне імі тэхнікі бяспекі, самадысцыпліна дапамогуць правесці ўборку ўраджаю на належным узроўні.

Інтэрнэт-рэсурсы