Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
31 ліпеня 2019

У Оршы з'явілася першая веладарожка

На тратуары па праспекце Тэкстыльшчыкаў з'явілася першая веласіпедная дарожка ў нашым горадзе. Яна пачынаецца з ажыўленага скрыжавання каля дома № 15 і заканчваецца ў раёне прыпыначнага пункта «Дзіцячы сад».

Суцэльная лінія разметкі падзяляе пешаходныя і веласіпедныя патокі. Выявы разметкі паказваюць, дзе трэба рухацца веласіпедыстам і пешаходам.

Дарожная разметка «перарывістая лінія» нанесеная ў месцы скрыжавання веладарожкі з транспартным патокам, а знак «ровар» папярэджвае кіроўцаў аб перасячэнні з веладарожкай.

Ездзіць на ровары можна толькі па веласіпеднай дарожцы, а калі яе няма - па абочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы. Пры гэтым веласіпедысты не павінны перашкаджаць пешаходам, у пешаходных зонах ў прыярытэце - пешаходы.

Інтэрнэт-рэсурсы