Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Лядовая арэна
Лядовая арэна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
25 сакавіка 2020

У Оршы ўзнагародзілі лаўрэатаў спецыяльнай прэміі «Прызнанне»

У Оршы ўзнагародзілі лаўрэатаў спецыяльнай прэміі «Прызнанне». Яе заснавала Аршанская раённая арганізацыя БРСМ.

Упершыню прэмію «Прызнанне» ўручылі ў 2013 годзе. Кожны год яе лаўрэатамі становяцца актывісты БРСМ - навучэнцы школ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Аршаншчыны, працуючая моладзь.

Актыўна ўдзельнічаюць у акцыях саюза моладзі Станіслаў Казачэнка з сярэдняй школы № 9, Анастасія Церахава з Юрцэўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, Анастасія Цынгалёва з гімназіі № 1. Прэмія «Прызнанне» - чарговы поспех падлеткаў, але наперадзе іх чакае нямала перамог.

Удзел у валанцёрскім руху «Добрае Сэрца», праца ў складзе студэнцкіх атрадаў, выдатная вучоба - маладзёжныя лідэры паспяваюць усё. Лізавета Цэдрык (Аршанскі каледж ВДУ ім. П. М. Машэрава), Мікіта Кiрпiчэнка (механіка-эканамічны каледж), Міхаіл Сабгiр (політэхнічны прафесійна-тэхнічны каледж) сталі лаўрэатамі прэміі сярод навучэнцаў ССНУ.

Актыўная працуючая моладзь вядзе іншых за сабой. У гэтай катэгорыі прэмію атрымалі Вольга Вадзільнікава, педагог-арганізатар Бабініцкай сярэдняй школы, Марына Дзмітрыева, каларыст аддзела распрацоўкі новага асартыменту прадукцыі Аршанскага льнокамбіната, Марыя Кураедава , кантралёр-механік-аператар ўзвода спецыялістаў 1-й стралковай роты 1-га асобнага стралковага батальёна в/ч 5524, Павал Мірановіч , кіроўца «Оршаводаканала», Крысціна Пашкевіч, вядучы эканаміст Аршанскага камбіната хлебапрадуктаў, Дар'я Сярэднякова , педагог-арганізатар СШ № 20.

Марына Сямашка.
Фота аўтара

Інтэрнэт-рэсурсы