Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 мая 2020

У Оршы адкрылі мемарыяльную дошку герою-земляку, поўнаму кавалеру ордэна Славы Касцюковічу Пятру Іванавічу

Памятную дошку ўсталявалі на доме, дзе жыў герой: на 1-м Яравым завулку, 22.

Аддаць даніну павагі адзінаму ў Оршы кавалеру ордэна Славы трох ступеняў сабраліся прадстаўнікі райвыканкама, раённага савета ветэранаў, БРСМ, Аршанскага льнокамбіната, каледжа харчавання, навучэнцы гімназіі № 2, а таксама сваякі і суседзі знакамітага земляка.

У гэтым годзе Пятру Іванавічу, ураджэнцу вёскі Казекі, магло б споўніцца 97 гадоў.

Памяць героя-земляка ўшанавалі хвілінай маўчання і ўсклалі жывыя кветкі да мемарыяльнай дошцы. Пабывалі ў гэты дзень і на магіле славутага аршанца.

Крыніца: orshanka.by

Інтэрнэт-рэсурсы