Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Лядовая арэна
Лядовая арэна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
18 сакавіка 2020

У Аршанскім раёне пачалася пасяўная

У Аршанскім раёне стартавала пасяўная кампанія. Сёння ў сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве «Радуньскае» прыступілі да сяўбы аўса.

Як распавёў намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Андрэй Канстанцінаў, у раёне збожжавых і зернебабовых трэба пасеяць 31 424 га (азімых пасеяна 19 668 га), рапсу - 8 588 га (азімага рапсу пасеяна 4 033 га), лёну - 2 тысячы га, гародніны - 105 га, кукурузы - 15 тысяч га (з іх 10 тысяч га - на сілас, 5 тысяч га - на збожжа), аднагадовых траў - 1399 га, шматгадовых - 7539 га.

У палі выйдзе 548 трактароў, з іх 121 - гэта энерганасычаная тэхніка. Таксама будзе працаваць 49 камбінаваных глебаапрацоўчых агрэгатаў, столькі ж збожжавых сеялак.

Крыніца: http://www.orshanka.by

Інтэрнэт-рэсурсы