Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Выбары 2019
Выбары 2019
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
6 лістапада 2019

Рыхтуюць кадры для рэгіёна

Рэсурсны цэнтр машынабудаўнічага профілю адкрыўся на базе Аршанскага механіка-эканамічнага каледжа.

Сорак восьмы ў Беларусі і першы на Аршаншчыне. У аўторак на базе механіка-эканамічнага каледжа адкрыўся рэсурсны цэнтр машынабудаўнічага профілю.

Тут дапамогуць паспяхова асвоіць новыя тэхналогіі і навучаць працаваць на сучаснай тэхніцы не толькі навучэнцаў каледжа, але і моладзь з іншых навучальных устаноў, іх педагогаў і майстроў.

У рэсурсным цэнтры будуць павышаць кваліфікацыю і спецыялісты машынабудаўнічых прадпрыемстваў – у майстэрнях каледжа ўстаноўлены найноўшыя станкі, якія ёсць не на кожнай вытворчасці. Майстэрні і лабараторыі цэнтра таксама стануць пляцоўкай для прафарыентацыі школьнікаў. Тут жа вучні будуць рыхтавацца да конкурсу прафесійнага майстэрства WorldSkills.

http://www.orshanka.by

Інтэрнэт-рэсурсы