Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Лядовая арэна
Лядовая арэна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 верасня 2019

Разумны павільён

У Оршы адкрыўся першы ў Віцебскай вобласці мультыфункцыянальны павільён РУП «Белсаюздрук». Ён прыйшоў на змену кіёска і размясціўся ў самым цэнтры горада, на плошчы ля Дома гандлю. Аналагічныя гандлёвыя аб'екты сёння працуюць у Мінску, Гродне, Гомелі.

Такія «разумныя» павільёны адказваюць усім сучасным патрабаванням, камфортныя для наведвальнікаў і прадаўцоў. Тут пакупнік можа зарадзіць гаджэты, скарыстацца безлімітным інтэрнэтам праз Wi-Fi, выпіць кубачак духмянай кавы, а інтэрактыўны экран стане навігатарам па гарадскіх славутасцях для турыстаў, таксама ўстаноўлены сістэма ацэнкі абслугоўвання персаналу, онлайн-перакладчык.

Зручная выкладка газет, часопісаў і кніг, іншай спадарожнай прадукцыі ў форме самаабслугоўвання дае магчымасць спажыўцу больш дэталёва падыходзіць да выбару тавару.

У Оршы па праграме развіцця РУП «Белсаюздрук» яшчэ два павільёны новага пакалення ўсталююць у наступным годзе.

Інтэрнэт-рэсурсы