Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Выбары 2019
Выбары 2019
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 лістапада 2019

Рабатызаваная малочнатаварная ферма на 1210 галоў адкрыта ў Аршанскім раёне

Урачыстае адкрыццё рабатызаванай малочнатаварнай фермы на 1210 галоў буйной рагатай жывёлы ў вёсцы Стайкі Аршанскага раёна адбылося сёння з удзелам старшыні аблвыканкама Мікалая Шарстнёва, міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктара Каранкевіча і іншых афіцыйных асоб.

Аб'ект узведзены ў філіяле «Цяплічны» РУП «Віцебскэнерга» ў рамках выканання ўказа Прэзідэнта «Аб развіцці Аршанскага раёна». МТФ «Стайкі 1210» згодна з планам павінны былі здаць у наступным месяцы, але будаўнікі пастараліся завяршыць працы датэрмінова. Наваселле супала з правядзеннем на Аршаншчыне семінара-нарады па развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці прадпрыемстваў Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, на якой падводзяцца вынікі галіновага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур «Дажынкі – 2019».

На новай ферме прадугледжана выкарыстанне сучасных тэхналогій у малочнай жывёлагадоўлі: беспрывязнае ўтрыманне кароў, даенне на рабатызаваных устаноўках з забеспячэннем камп'ютэрнага ўліку і аналізу якасці і колькасці атрыманага малака, ідэнтыфікацыі заатэхнічнага і ветэрынарнага ўліку, індывідуальны рацыён жывёлы ў залежнасці ад прадуктыўнасці, прыгатаванне і раздача збалансаваных па ўсіх нарміруемых пажыўных рэчываў кармоў з дапамогай мабільных змяшальнікаў.

МТФ абсталяваная аўтаматычнымі сістэмамі кантролю і ўліку расходу электрычнай энергіі з перадачай дадзеных на цэнтральны дыспетчарскі пункт, кіравання тэхналагічным асвятленнем, відэаназірання, аўтаматычнай прахадной. Рэалізацыя гэтага інвестыцыйнага праекта дазволіць філіялу «Цяплічны» РУП «Віцебскэнерга» павялічыць вытворчасць малака амаль у два разы, штогод дадаткова рэалізоўваць 3714,5 т малака, 105,1 т мяса ў жывой вазе, 199 галоў нэтэляў.

Удзельнікі семінара таксама пабываюць у зімовых цяпліцах і майстэрняў, азнаёмяцца з працай кансервавага, швейнага і цэха замарозкі.

Інтэрнэт-рэсурсы