Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Орша з вышыні
Орша з вышыні
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
8 кастрычніка 2019

Міжнародны пленэр дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Букет Прыдняпроўя»

Міжнародны пленэр дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Букет Прыдняпроўя» збярэ 9-12 кастрычніка ў Аршанскім раёне майстроў з Беларусі і Расіі.

Мерапрыемства пройдзе на базе цэнтра народнай творчасці і рамёстваў у пасёлку Копысь. Яго ўдзельнікамі стануць знакамітыя ганчары і керамісты з розных куткоў Беларусі, а таксама іх калегі са Смаленска і Пскова. Важнай часткай пленэру стане конкурсны складнік. Творчае спаборніцтва «Гліна спявае» пройдзе ў пяці намінацыях. Журы трэба будзе вызначыць лепшыя хатнюю калекцыю (іх аўтары прывязуць з сабой), зробленыя ў дні пленэра гліняны посуд, цацку, выраб дэкаратыўна-глінянай пластыкі і выбраць пераможцу ў намінацыі «Зберажэнне і развіццё ганчарных традыцый».

Таксама насычаная праграма ўключае знаёмства са славутасцямі Аршанскага раёна, удзел у разнастайных культурных мерапрыемствах, у тым ліку свяце «Малая радзіма - вялікая любоў», прысвечаным Году малой радзімы і 960-годдзю пасёлка Копысь.

Арганізатары - Міністэрства культуры, Беларускі саюз майстроў народнай творчасці, ўпраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, Аршанскі райвыканкам.

Інтэрнэт-рэсурсы