Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Год малой радзімы
Год малой радзімы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 сакавіка 2020

Як прыдумаць і рэалізаваць цікавы гарадскі праект, раскажуць на семінары ў Оршы

29 сакавіка ў Оршы ўдзельнікі магілёўскай школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца» на праектным семінары раскажуць жыхарам Оршы, як прайсці шлях ад цікавай ідэі да паспяховай рэалізацыі.

«Для тых, хто хоча зрабіць жыццё ў сваім горадзе лепш, але не ведае як» - слоган «Цяпліцы». Гэта не школа ў звыклым сэнсе, а серыя сустрэч і лекцый, якія дапамагаюць неабыякавым людзям стаць больш ініцыятыўнымі і актыўнымі ўдзельнікамі гарадскога жыцця, стаць рухаючай сілай падзей і працэсаў.

«Цяплічныя» праекты: «Кінатэатр пад адкрытым небам», Лесвіца-вышыванка, Начныя экскурсіі, лекцыі ў незвычайных месцах, арт-пляцоўка Гарадок.

Удзельнікі семінара даведаюцца, як ставіць мэты і задачы для праекта, выбіраць метады прасоўвання, шукаць фінансаванне і аднадумцаў. І галоўнае - распрацуюць праекты для Оршы.

Семінар адбудзецца 29 сакавіка (нядзеля) з 14:00 да 19:00 у бізнес-інкубатары па адрасе: Орша, вул. Свету, 8, 2-й паверх.

Крыніца: http://www.orshanka.by

Інтэрнэт-рэсурсы