Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Год малой радзімы
Год малой радзімы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
9 ліпеня 2020

Гарадскі Палац культуры «Орша» рыхтуецца да адкрыцця пасля рэканструкцыі

Каля паўтысячы ўдзельнікаў творчых калектываў чакаюць, калі ў папрыгажэўшых залах і кабінетах пачнуцца заняткі і рэпетыцыі. Ужо гэтай восенню ў калектывы прыйдуць новыя ўдзельнікі, з якіх кіраўнікі выгадуюць таленты. А пакуль у невялікіх кабінетах, прасторных калідорах і фае кіпіць падрыхтоўчая праца. Ужо амаль усюды расстаўленамэбля і падключана тэхніка.

Цалкам абноўлена і абсталявана зала для гледачоў. Новае прафесійнае абсталяванне з'явілася і ў «рубках» гукарэжысёра і рэжысёра па свеце.

Зараз у Палацы з'явіўся спецыялізаваная цыркавая зала.

На першым паверсе размясціліся два танцавальных класа.

У малой зале на другім паверсе будуць рэпеціраваць тэатральныя, харэаграфічныя калектывы, народны хор. Тут жа плануюць праводзіць канферэнцыі, прэзентацыі і іншыя мерапрыемствы.

Аршанцы напэўна звярнулі ўвагу на шэрую канструкцыю справа ад уваходу ў ГДК. Гэта пад'ёмнік для пажылых і людзей з інваліднасцю. Перад Палацам культуры добраўпарадкавалі пешаходную зону, з'явілася паркоўка.

orshanka.by

Інтэрнэт-рэсурсы