Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Лядовая арэна
Лядовая арэна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 сакавіка 2020

Чым займаецца Аршанскі рэгіянальны цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва і нерухомасці

Аршанскі рэгіянальны цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва і нерухомасці працуе з 2009 года. Ён аказвае кансультатыўную падтрымку суб'ектам малога і сярэдняга бізнесу, усім, хто плануе заняцца прадпрымальніцкай дзейнасцю. Таксама спецыялісты праводзяць навучанне ў профільных класах школ рэгіёну, семінары, практыкумы, займаюцца рэкламнай дзейнасцю.

З мінулага года цэнтру перададзены функцыі па кіраванні нерухомасцю, якая знаходзіцца ва ўласнасці Аршанскага раёна.

- Разлік зроблены на тое, каб увязаць функцыі падтрымкі прадпрымальніцтва і кіравання нерухомасцю, прыдатнай для камерцыйнага выкарыстання (памяшканнi гандлёвых аб'ектаў, убудаваных у жылы фонд, асобна стаячыя будынкi), - распавядае дырэктар Аршанскага рэгіянальнага цэнтра па падтрымцы прадпрымальніцтва і нерухомасці Сяргей Жэлдзiбаеў . - Некалькі аб'ектаў ужо прададзена ва ўласнасць суб'ектам прадпрымальніцтва, якія з'яўляліся добрасумленнымі арандатарамі.

Асобным пытаннем стаіць ўцягванне ў гаспадарчы абарот нерухомай маёмасці, якая доўгі час не выкарыстоўвалася і было ўключана ў пералік неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці. Гэтымі аб'ектамі цяпер таксама будзем займацца мы, па меры перадачы iх у наша вядзенне. Пасля яго прыняцця мы бярэм на сябе задачы па пошуку патэнцыйных інвестараў, забяспечваем захаванасць аб'екта, падрыхтоўваем пакет дакументаў для перадачы прадпрымальнікам. Уся падрабязная інфармацыя пра працу цэнтра і аб'екты, якія гатовы да продажу, размешчана на нашым сайце orshacenter.by.

Хутка ў Оршы

  • Цэнтр стварае сучасны клас па ахове працы, які будзе абсталяваны ўсім неабходным для навучання. Гэты праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Віцебскага аблвыканкама.
  • У маі пры падтрымцы Аршанскага райвыканкама і РУП «Белтэлекам» будуць устаноўлены на цэнтральнай плошчы Оршы два вялікіх мультымедыйных экрана.
  • Зусім хутка ў горадзе з'явяцца і сучасныя афішныя канструкцыі з падсветкай.

Плануюць стварыць бізнес-цэнтр

Цэнтру перададзены не выкарыстоўваемы доўгі час будынак былога дзіцячага сада па вуліцы Леніна, 58а. Там плануецца стварыць бізнес-цэнтр. Частка памяшканняў у адміністрацыйным будынку будзе занята спецыялістамі цэнтра, у астатніх створаць умовы пад аказанне паслуг для жадаючых пачаць сваю справу, выставачны цэнтр для прадпрымальнікаў, канферэнц-залу, офісныя памяшканні.

Анастасія Турок.

Фота аўтара.

Інтэрнэт-рэсурсы