Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Лядовая арэна
Лядовая арэна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 мая 2020

«Азбука дарожнага руху»

15 мая Дзяржаўтаінспекцыя правядзе прафілактычнае мерапрыемства па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў, у тым ліку і з удзелам непаўналетніх.

Пешаходам засцерагчы сябе на дарогах дапаможа захаванне некалькіх простых правілаў: пераход дарогі дазволены толькі па пешаходным пераходзе, пераканаўшыся ў бяспецы выхаду на праезную частку. Калі ўсталяваны святлафор, неабходна дачакацца яго знака.

Перавозка дзяцей у аўтамабілі патрабуе асобнай увагі. Да 5 гадоў малых, згодна з ПДР, неабходна перавозіць у дзіцячых утрымліваючых прыладах, адпаведных росту і вазе дзіцяці. З 5 да 12 гадоў - у дзіцячых утрымліваючых прыладах, а таксама ў iншых сродках (бустэрах або спецыяльных падушках для сядзення), якія дазваляюць надзейна, а галоўнае, бяспечна прышпіліць дзіця рамянём бяспекі. Калі рост дзіцяці перавышае 150 см ва ўзросце да 12 гадоў, то яго можна перавозіць без дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання, але з абавязкова прышпіленым рамянём бяспекі.

Мапед, скутэр або ровар - мяжа мараў многіх хлопчыкаў і дзяўчынак. Кожнаму з гэтых транспартных сродкаў адпавядае свой узрост, з якога дазволена кіраванне імі. У жылых і пешаходных зонах, па пешаходных і веласіпедных дарожках на роварах дазволена перасоўвацца ў любым узросце. Аднак выязджаць на праезную частку, якая так вабіць юных веласіпедыстаў, дазволена толькі з 14 гадоў у суправаджэнні дарослага. Для таго, каб перасесці на мапед і зусім прыйдзецца пачакаць яшчэ 2 гады, гэта значыць з 16 гадоў.

Дзеці-пешаходы, дзеці-пасажыры, дзеці-вадзіцелі, дзеці-веласіпедысты. Што аб'ядноўвае гэтыя вызначэннi? Дзеці. Нашы самыя смелыя, адчайныя і самыя безабаронныя ўдзельнікі дарожнага руху. Задача дарослых навучыць дзіця правільным, а галоўнае, бяспечным паводзінам на дарозе.

АДАІ УУС Аршанскага райвыканкама

Інтэрнэт-рэсурсы