Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 сакавіка 2020

Атрымаць пенсію і аплаціць камуналку дома дапаможа «Белпошта»

Атрымаць пенсію або дапамогу пажылыя людзі могуць дома. Пра гэта паведамляе «Белпошта».

З мэтай стварэння дадатковай абароны ад распаўсюджвання вірусных інфекцый для пажылых людзей і асоб з хранічнымі захворваннямі вы можаце звярнуцца у абслугоўваючае аддзяленне паштовай сувязі для арганізацыі выплаты пенсіі (дапамогі) паштальёнам на даму.

Таксама на сайце «Белпошты» ўказана, што разам з выплатай пенсій (дапамог) на даму вы можаце аплаціць камунальныя плацяжы.

Спіс адрасоў і нумароў тэлефонаў паштовых аддзяленняў па спасылцы.

Заяўку на выплату пенсіі (дапамогі) на даму можна таксама падаць праз кантакт-цэнтр РУП «Белпошта» па тэлефоне 154.

Крыніца: http://www.orshanka.by

Інтэрнэт-рэсурсы