Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Орша з вышыні
Орша з вышыні
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
28 кастрычніка 2019

Аршанская бібліятэка ім. Пушкіна перамагла ў конкурсе па духоўнай асвеце і выхаванню

Першае месца ў рэспубліцы – гэта высокая ацэнка за працу па духоўна-маральнаму выхаванню падрастаючага пакалення супрацоўнікаў Цэнтральнай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна.

Аршанцы атрымалі перамогу ў конкурсе «Бібліятэка - цэнтр духоўнай асветы і выхавання» ў намінацыі «Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі». Прычым удзел у конкурсе прадстаўнікі цэнтральнай бібліятэкі горада прымалі ўпершыню.

Больш за 10 гадоў таму бібліятэка пачала супрацоўнічаць з выдавецтвам Беларускага экзархата - штоквартальна набываць літаратуру беларускіх і расійскіх аўтараў для дарослых і дзяцей. І практычна адразу яна стала карыстацца попытам сярод чытачоў.

Сёння здабыткам бібліятэкі з'яўляецца кафедра праваслаўнай літаратуры. Фонд кафедры налічвае 545 асобнікаў літаратуры і мае 600 чытачоў.

Для Цэнтральнай бібліятэкі ўжо традыцыйным стала правядзенне фестывалю праваслаўнай кнігі з удзелам цікавых творчых людзей.

Інтэрнэт-рэсурсы