Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Год малой радзімы
Год малой радзімы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
25 сакавіка 2020

27 сакавіка пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Прышпіліся да бяспекі!»

У мэтах прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў, недапушчэння фактаў парушэнняў правілаў перавозкі пасажыраў, у тым ліку і непаўналетніх, а таксама прапаганды выкарыстання рамянёў бяспекі і дзіцячых утрымлівальных прылад, у гэтую пятніцу Дзяржаўтаінспекцыя правядзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Прышпіліся да бяспекі!».

Статыстыка ДТЗ паказвае, што 80% вадзіцеляў і пасажыраў, якія выкарыстоўвалі рамяні бяспекі, патрапіўшы ў ДТЗ, не атрымалі ніякіх раненняў. У той час як непрышпілены кіроўца, патрапіўшы нават у нязначную аварыю, дзе ў аўтамабіля няма сур'ёзных пашкоджанняў, атрымлівае траўмы, несумяшчальныя з жыццём, ці застаецца інвалідам.

Вельмі важна забяспечыць і правільную перавозку непаўналетніх пасажыраў. Згодна з п.178 ПДР «Перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:

  • дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, - ва ўзросце да пяці гадоў;
  • дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, - ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.

Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да дванаццаці гадоў без выкарыстання названых прылад у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі.

Забараняецца перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, спінка якіх разгорнута да лабавога шкла транспартнага сродку, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі, за выключэннем выпадку, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны» .

У рамках Адзінага дня бяспекі дарожнага руху супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, у першую чаргу, звернуць увагу на парушэнні Правілаў кіроўцамі і пасажырамі ў частцы прымянення рамянёў бяспекі. Нагадаем, што за дадзенае парушэнне, згодна з часткай 4 артыкула 18.12 КоАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да вадзіцеля можа быць накладзены штраф у памеры да 1 базавай велічыні або папярэджанне.

За парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з часткай 5 артыкула 18.14 КоАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да вадзіцеля накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.

Паважаныя вадзіцелі! Паклапаціцеся пра сваiх пасажыраў: прасачыце за тым, каб усе яны былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Перавозіце дзяцей толькі ў спецыяльных утрымліваючых прыладах. Не забывайце прышпільвацца самі. Захавайце жыццё і здароўе сабе і іншым!

Аддзел ДАІ УУС Аршанскага райвыканкама

Інтэрнэт-рэсурсы