Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
4 верасня 2019

У Віцебску прыступілі да аднаго з самых складаных этапаў ўзвядзення Полацкага пуцеправода

Будаўнікі прыступілі да ўзвядзення падмуркаў будучых апор новага Полацкага пуцеправода паміж чыгуначнымі шляхамі ў Віцебску, паведаміў кіраўнік праекта - начальнік аддзела тэхнічнага нагляду Ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Казураў.

Усе работы на будоўлі №1 у Віцебску ідуць па графіку, праблем з фінансаваннем няма. Улетку пачалі ўзводзіць апоры маста з боку вул. Цітова, таксама будаўнікі працягваюць заманалiчванне стыкаў паміж пралётамі ад вул. Касманаўтаў.

"У цяперашні час мостабудаўнікі ўзводзяць падмуркі апор паміж чыгуначнымі шляхамі. Гэта досыць складаныя працы, бо трэба каб і цягнікі хадзілі па графіку, і будаўнікі ўсё паспявалі. Плануем да канца кастрычніка пабудаваць апоры побач з чыгуначнымі шляхамі з боку вул. Касманаўтаў, у лістападзе маставыя падраздзяленні пачнуць узводзіць іх у міжпуццi з боку вул. Цітова. Зімовыя маразы нас не палохаюць, усё будзем рабіць па сучасных тэхналогіях. Разлічваем, што апоры ў сакавіку будуць гатовыя, тады пачнецца мантаж бэлек пралётных будынкаў. Таксама вясной 2020 года прыступім да кладкі трамвайных шляхоў", - адзначыў Міхаіл Казураў.

Да нядаўняга часу на будаўніцтве Полацкага пуцеправода былі задзейнічаны работнікі двух падраздзяленняў ААТ "Мостабуд" - МБУ №7 з Гродна і віцебскага МСУ №5. З заўтрашняга дня да іх далучацца калегі з Магілёўскага МСУ №1. Для перакладкі інжынерных сетак і спадарожных работ прыцягнутыя спецыялісты Віцебскага ДСК, механізаванай калоны №43 Віцебска, Ціраспальскай ПМК і філіяла СМП-169 ААТ "Дарбудмантажтрэст". У выніку на аб'екце будуць працаваць не менш за 120 чалавек.

З 10 верасня для выканання будаўнічых работ будзе зачынены ўчастак вул. Ленінградскай з выездам на вул. Мічурына. На гэты час для жыхароў вул. Лакаматыўнай і прылеглых арганізуюць некалькі праездаў.

Полацкі пуцеправод пачалі будаваць у 2010 годзе, праз некаторы час з-за адсутнасцi фінансавання працы спыніліся. У снежні 2018 года спецыялісты зноў прыступілі да працы. Плануецца, што даўжыня будучага моста з развязкамі на розных узроўнях складзе больш за 400 м, шырыня - 45 м. На пуцеправодзе будуць дзве паласы ў абодва бакі і трамвайныя шляхі. З'явіцца ў далейшым тут пешаходны пераход, некалькі парковак, у тым ліку для аўтобусаў. Мост будуецца вышэй існуючага, што дазволіць у будучыні пры неабходнасці электрыфікаваць гэты ўчастак чыгункі. Усяго для выканання работ неабходна каля Br100 млн. У гэтым годзе збіраюцца асвоіць Br40 млн, астатнія - у 2020-м. Завяршыць усе работы плануецца да канца наступнага года.

Полацкі пуцеправод - Цэнтральная транзітная артэрыя, якая злучае магістральную вуліцу Касманаўтаў з вуліцамі Цітова і Ленінградскай. Яны забяспечваюць як унутраныя, так і знешнія сувязі дарожнай сеткі Віцебска ў напрамку Полацка, Гарадка і Санкт-Пецярбурга. Мост больш за 10 гадоў знаходзіўся ў аварыйным стане. Рух для транспарту і пешаходаў закрылі 15 лістапада 2018 года.

Інтэрнэт-рэсурсы