Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
26 ліпеня 2019

У Віцебскай вобласці праведзены комплексны аналіз сацыяльна-эканамічнай сітуацыі

Пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў па пытаннях комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці і задачах на сярэднетэрміновую перспектыву прайшло пад старшынствам прэм'ер-міністра Сяргея Румаса, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Сяргей Румас праінфармаваў, што дзяржорганамі сумесна з аблвыканкамам, гар- і райвыканкамамі непасрэдна ў рэгіёне былі прапрацаваны пытанні і праблемы развіцця курыруемых відаў дзейнасці і арганізацый. З улікам вынікаў і прапаноў падрыхтаваны комплексны аналіз, які стане асновай дакладу кіраўніку дзяржавы.

Практычна ўсе раёны і многія прадпрыемствы рэгіёну таксама наведалі спецыялісты Міністэрства эканомікі, правялі сустрэчы з кіраўнікамі арганізацый розных галін і формаў уласнасці. "Улічаны напрацоўкі па Аршанскім раёне, праекты комплексных планаў паскоранага развіцця горада Наваполацка і Полацкага раёна да 2020 года. У выніку вызначаны магчымыя напрамкі паскоранага развіцця вобласці, павышэння эфектыўнасці яе эканомікі. Выпрацаваны прапановы, і даручэнні па іх рэалізацыі ўнесены ў праект пратакола пасяджэння", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Правесці комплексны аналіз сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў Віцебскай вобласці з выездам у рэгіён кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых арганізацый, падпарадкаваных ураду, было даручана кіраўніком дзяржавы на нарадзе па пытаннях рэгіянальнага развіцця 2 красавіка 2019 года.

Новости Беларуси (БЕЛТА)

Інтэрнэт-рэсурсы