Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
1 лістапада 2019

Цэнтр прасоўвання, падтрымкі прадпрымальніцтва і інавацый з'явіцца ў Глыбоцкім раёне

Праект Цэнтра прасоўвання, падтрымкі прадпрымальніцтва і інавацый рэалізуецца ў Глыбоцкім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў мясцовым райвыканкаме.

Праект разлічаны на тры гады. Ён прадугледжвае садзейнічанне сацыяльна-эканамічнаму развіццю раёна шляхам стварэння інфраструктуры для паляпшэння дзелавога асяроддзя, падтрымкі развіцця чалавечага капіталу, прасоўвання інавацыйнага малога і сярэдняга бізнесу.

Цэнтр будзе аказваць юрыдычную, кансультацыйную, інфармацыйную і медыйную падтрымку ініцыятыў малога і сярэдняга бізнесу ў раёне. Праект прадугледжвае таксама развіццё прадпрымальніцкіх навыкаў насельніцтва, прававых і эканамічных ведаў, стымуляванне самастойнай занятасці і стварэнне новых працоўных месцаў.

Цэнтр аб'яднае школу бізнесу і інавацый, офісы службы падтрымкі стартапаў, а таксама садзейнічання малому і сярэдняму бізнесу. Насельніцтву прапануюць некалькі навучальных курсаў па асновах прадпрымальніцтва, маркетынгу, прававых нормах, а таксама па іншых тэмах.

Праект падрыхтаваны Глыбоцкім райвыканкамам у партнёрстве з Віцебскім дзяржуніверсітэтам імя П. М. Машэрава, раённым Саветам дэпутатаў, мясцовым фондам "Цэнтр садзейнічання сацыяльна-эканамічнаму развіццю латвійска-літоўска-беларускіх тэрыторый "Азёрны край". Праект з'яўляецца часткай ініцыятывы Еўрапейскага Саюза "Мэры за эканамічны рост" і фінансуецца ЕС, на яго выдаткуюць больш за 460 тыс.еўра.

Інтэрнэт-рэсурсы