Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Копысь
Копысь
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
22 2018

На тэлеканалах павінна быць больш беларускіх праграм - Карлюкевіч

На беларускіх тэлеканалах павінна быць больш праграм айчыннай вытворчасці. Такое меркаванне выказаў сёння ў час сустрэчы з выкладчыцкім і студэнцкім актывам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўвялі паняцце нацыянальнага тэлевізійнага прадукту. На тэлебачанні ён павінен прысутнічаць у пэўнай прапорцыі. Рух у гэтым напрамку будзе паступальным. Мяркуецца, што на першым этапе, або праз два гады з моманту прыняцця змяненняў у закон аб СМІ, на тэлеканалах павінна быць не менш за 30 працэнтаў айчынных праграм", - сказаў міністр інфармацыі.

"Выпрацоўваючы гэту пазіцыю, мы арыентаваліся на фарміраванне айчыннага медыярынку. Наша тэлебачанне павінна быць больш цікавым і развівацца на лепшых сусветных прыкладах", - падкрэсліў Аляксандр Карлюкевіч.

Інтэрнэт-рэсурсы